У 8 класе прайшла гадзіна зносін з элементамі трэнінгу "Я разумею свае пачуцці", накіраваная на развіццё здольнасці навучэнцаў распазнаваць уласныя эмацыйныя станы, разумець прычыны іх узнікнення і навучанне базавым прыёмам самарэгуляцыі. Вучні прыйшлі да высновы, што прыняцце і разуменне сваіх пачуццяў — гэта прыкмета сталення. Занятак завяршыўся практыкаваннем "Дзякуй за...", якое спрыяла паляпшэнню псіхалагічнага клімату ў калектыве.