У рамках Адзінага дня бяспекі ў 8 класе прайшла прафілактычная хвілінка «Бяспека вакол нас». Падчас мерапрыемства вучні паўтарылі асноўныя правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях, прыгадалі алгарытм дзеянняў падчас пажару і нумары тэлефонаў экстранных службаў. Асаблівая ўвага была звернута на бяспеку ў інтэрнэце, правілы дарожнага руху і абачлівасць у грамадскіх месцах. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні розных сітуацый і паказалі добрыя веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.