23 верасня вучні 8 класа Міжэвіцкай сярэдняй школы аказалі дапамогу падшэфнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству КСУП "Імя Дзяржынскага" ў добраўпарадкаванні тэрыторыі машыннага двара, што знаходзіцца ў аг. Міжэвічы. Гэта выдатны прыклад працоўнага выхавання і карыснай справы для сваёй малой радзімы! Дапамога мясцовай гаспадарцы садзейнічала згуртаванню класа і прывіццю павагі да працы.