17 верасня ў Міжэвіцкім сельскім Доме культуры для вучняў 5-8 класаў Міжэвіцкай сярэдняй школы, прайшло тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства. Праграма пачалася з міні-лекцыі і невялікай гутаркі. Вядучыя нагадалі дзецям гісторыю свята і абмеркавалі з імі, чаму для беларусаў так важна быць адзінымі, паважаць свае карані і жыць у міры. Замацаваць атрыманыя веды школьнікі змаглі падчас займальнай віктарыны. Рабяты з азартам адказвалі на пытанні пра славутасці, культуру і гістарычную спадчыну Беларусі. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і падарыла ўсім удзельнікам выдатны настрой.