16 верасня навучэнцы Міжэвіцкай сярэдняй школы наведалі выстаўку "Літургія з Патрыярхам", якая наладжана ў Слонімскім раённым цэнтры культуры. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 фатаграфій, створаных на працягу пятнаццаці гадоў падчас богаслужэнняў і іншых мерапрыемстваў з удзелам Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы. Наведванне выставы пакінула ў навучэнцаў глыбокія і цёплыя ўражанні. Гэтая ўнікальная экспазіцыя дазволіла вучням убачыць маштабную і адначасова вельмі асабістую гісторыю служэння Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы праз прызму фотамастацтва.