10 верасня ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшоў кіналекторый, накіраваны на прафілактыку кіберзлачынстваў. Навучэнцам быў прапанаваны фільм "Невядомы абанент". Вучні з вялікай цікавасцю прагледзелі кінастужку. Абмеркаванне такіх фільмаў дапамагае навучэнцам лепш разумець пагрозы ў сетцы інтэрнэт і засцерагчы сябе ад махляроў. Гэта важнае і карыснае мерапрыемства дапамагло вучням засвоіць правілы лічбавай бяспекі.