У Міжэвіцкай сярэдняй школе для навучэнцаў 7–8 класаў прайшла гадзіна зносін на тэму «Аб'екты чыгуначнага транспарту: меры бяспечных паводзін і адказнасць». Мэтай мерапрыемства стала прафілактыка дзіцячага траўматызму і выхаванне культуры бяспечных паводзін у зоне падвышанай небяспекі. Падлеткі падрабязна разглядалі тэму рызык, звязаных з чыгункай. Вучні разважалі, чаму такія звыклыя рэчы, як навушнікі, тэлефоны і насунутыя капюшоны, могуць стаць прычынай трагедыі каля рэек.