У межах рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца — роднае, сваё" ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшло незвычайнае і яркае мерапрыемства — арт-панарама "Сімфонія беларускага танца". Гэты дзень ператварыў звычайны школьны калідор у сапраўдную этнаграфічную пляцоўку, дзе галоўнай мовай камунікацыі стаў танец. Вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення народнага танца, з танцавальнымі калектывамі Беларусі, народнымі танцамі. Да мерапрыемства вучні падрыхтавалі элементы народных танцаў, а пасля прайшоў флэш -моб: разам развучвалі элементы "Лявоніхі". Падчас мерапрыемства вучні даведаліся, што беларускі танец — гэта не проста набор рухаў, а цэлая сімфонія жыцця нашых продкаў.
"Сімфонія беларускага танца" нагадала нам, што культура — гэта жывая энергія. Удзельнікі адзначылі, што калі ты танчыш разам з усімі, то адчуваеш сябе часткай вялікага і моцнага народа.