10 красавіка вучні 5, 7, 8 класаў былі запрошаны ў Міжэвіцкую сельскую бібліятэку на выстаўку-агляд "Даведайся пра вайну з кніг". Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Бібліятэкар Крывіцкая Р.Я. нагадала навучэнцам пра трагічныя старонкі ў гісторыі нашай краіны, пазнаёміла з кнігамі, якія прадстаўлены на тэматычнай выставе. Выстаўка-агляд паказала, што літаратура застаецца адной з самых надзейных крыніц праўды пра Вялікую Айчынную вайну. Прадстаўленыя выданні дапамагаюць сучаснаму чытачу адчуць повязь пакаленняў, выхоўваюць пачуццё патрыятызму і гонару за сваю Радзіму. Памяць, захаваная ў слове, жыве вечна.