18 сакавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна" прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры для фарміравання ў вучняў праз змест вучэбнага матэрыялу сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі", мэтай якога стала ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці і майстэрства настаўнікаў у сферы фарміравання ў вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры сістэмы маральных, сацыяльна адобраных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі. У вучэбна-метадычным блоку настаўнік беларускай мовы і літаратуры Міжэвіцкай сярэдняй школы Трутнева Л.У. падзялілася вопытам работы па выкарыстанні выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы, а Крачко А.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сялявіцкай базавай школы, расказала аб спосабах рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на ўроках беларускай літаратуры ў 5-9 класах. У практычным блоку быў прадстаўлены ўрок беларускай мовы ў 7 класе "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме"Прыслоўе" (настаўнік Трутнева Л. У.). Настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сялявіцкая базавая школа Слонімскага раёна" Крачко А. В правяла для педагогаў урок для дарослых "Паводзіны - люстэрка, у якім кожны паказвае сваё аблічча". Мерапрыемства, праведзенае ў форме круглага стала, пацвердзіла, што ўрокі беларускай мовы і літаратуры валодаюць высокім выхаваўчым патэнцыялам. Такім чынам, рэалізацыя выхаваўчага аспекту на ўроках філалагічнага цыкла спрыяе не толькі засваенню прадметных ведаў, але і гарманічнаму развіццю асобы вучня.