13 сакавіка ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшоў #ДзеньСпажыўца "Салодкія брэнды нашай радзімы" - працяг праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё". Падчас мерапрыемства вучні не толькі даведаліся больш пра такія гіганты вытворчасці іх любімых прысмакаў, як "Камунарка", "Спартак" "Чырвоны харчавік", "Віцьба", "Слодыч", але і пачаставаліся іх прадукцыяй разам са сваімі сябрамі. Некаторыя былі здзіўлены, што знаёмыя з дзяцінства цукеркі ці зефір робяцца менавіта ў Беларусі і маюць багатую гісторыю. Захапленне выклікала і магчымасць патрымаць у руках прыгожыя сучасныя ўпакоўкі тавараў нашых фабрык. Як заўсёды, праект "Кожная пятніца — роднае, сваё" стварыў атмасферу агульнага свята, падчас якога школа стала месцам цікавых нефармальных зносін.