5 сакавіка ў 7 і 8 класах Міжэвіцкай сярэдняй школы прайшоў Адзіны ўрок "Беларуская жанчына - сімвал сілы і натхнення", прымеркаваны да святочнага дня - Дня жанчын. У Год беларускай жанчыны асабліва важна адзначыць яе ролю ў нашым жыцці. На ўроку навучэнцы ўзгадалі не толькі знакамітых жанчын Беларусі, іх ролю ў гісторыі нашай краіны. Школьнікі ўпэўніліся, што сучасныя жанчыны паспяхова сумяшчаюць выхаванне дзяцей і кар'еру. Вучні гаварылі і пра маці - напэўна, самай галоўнай "прафесіі" ў жыцці жанчыны, пералічылі, колькі прафесій уключае ў сябе "мама". Навучэнцам было прапанавана запоўніць "белыя плямы" ў лісце "Беларускія жанчыны". Выкананне задання паказала, што вучні ўпэўнены: беларуская жанчына - гэта не проста вобраз з кніжак. Гэта жывая, сапраўдная сіла. Гэта сіла кахання, сіла мужнасці, сіла таленту. Беларуская жанчына пераўтварае свет ціхім святлом сваёй душы.