24 лютага ў 7 класе Міжэвіцкай сярэдняй школы прайшоў інтэрактыўны ўрок-расследаванне "Сетка: пастка ці свабода?". Класная гадзіна пачалася з "разбору кейсаў": вучні абмяркоўвалі, як выглядае прапанова аб "лёгкім заробку". Падчас "расследавання" шукалі доказы "Пасткі" (небяспекі ў інтэрнэце) і "Свабоды"(магчымасці). На ўроку-расследаванні сямікласнікі пазнаёміліся з прыметамі небяспекі для падлеткаў у інтэрнэце, склалі "Алгарытм НЕ". Напрыканцы класнай гадзіны навучэнцам было прапанавана напісаць ліст сябру, які паддаўся на прапанову "лёгкага заробку". Класная гадзіна садзейнічала фарміраванню навыкаў бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі і ўстойлівага імунітэту да прапаноў аб незаконным заробку (распаўсюджванні наркотыкаў).