У Міжэвіцкай сярэдняй школе ўсе чакаюць з нецярпеннем пятніцу, бо ўжо на працягу некалькіх тыдняў у гэты дзень у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" праходзяць цікавыя мерапрыемствы. Сёння - не выключэнне. Вучні з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у "Літаратурнай хвалі" ў рамках акцыі "#ЧытаемБеларускае_і_па-беларуску": чыталі творы беларускіх аўтараў, знаёміліся з кнігамі-юбілярамі 2026 года. Некаторыя настаўнікі і навучэнцы зрабілі для сябе "адкрыццё" ў беларускай літаратуры і вырашылі прачытаць творы, якія іх зацікавілі. Несумненна, мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі нацыянальнай спадчыны, фарміраванню пачуцця любові да Радзімы, павагі да яе культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама развіццю моўнай культуры.