Напярэдадні Дня роднай мовы ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прагучалі цудоўныя і ўдзячныя словы ў адрас беларускай мовы падчас літаратурнай кампазіцыі "Гімн роднай мове". Навучэнцы і настаўнікі прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце. Вучні 3 класа дэманстравалі свае любімыя беларускія словы. Увесь калектыў школы стаў удзельнікам акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску".