"Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! Матчын дарунак ад самай калыскі, Ты самацветаў яскравая нізка..." - тэтак цудоўна сказаў пра нашу мову Уладзімір Дубоўка. Такой мовай можна і неабходна ганарыцца. Напярэдадні свята, 19 лютага, у 3-4 класах Міжэвіцкай сярэдняй школы праводзілася гульня-падарожжа "Скарбы роднай мовы". Было шмат розных конкурсаў пра невычэрпныя скарбы беларускай мовы. Карысць такіх гульняў не толькі ў ведах. Гэта ўпэўненасць, цікавасць, жывое маўленне і разуменне таго, што беларуская мова - сучасная, багатая, самабытная.