У рамках Тыдня роднай мовы ў 3 класе праведзена акцыя "Мама, размаўляй са мной па-беларуску". Кожны народ павінен ведаць сваю мову, і мы, беларусы, не горшыя за іншых. Наша мова для нас святая… . Вучням было прапанавана ўспомніць, як перакладаюцца і які сэнс маюць самыя простыя беларускія словы. З іх вуснаў беларускае слова гучала нязмушана, лёгка.