16 лютага ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшло ўрачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы, падчас якога адбылася прэзентацыя запланаваных мерапрыемстваў. У гэты ж дзень для навучэнцаў прайшоў аўкцыён ведаў "На ўсё знойдзецца прыказка". Вучні з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе "Жывы канструктар". Удзельнікі атрымалі па адным слове з трох прыказак і шукалі навучэнцаў, каб скласці сваю прыказку. Перамаглі тыя ўдзельнікі, якія першыя правільна справіліся з заданнем. Не менш зацікавіў конкурс "Знайдзі пару" , які таксама патрабаваў ведання беларускіх прыказак. Самая актыўная атрымалі жэтончыкі, а той, хто атрымае іх найбольш да канца Тыдня, атрымае ўзнагароду. Такім чынам, старт Тыдню дадзены!