12 лютага вучні 6, 7 і 8 класаў Міжэвіцкай сярэдняй школы наведалі сельскую бібліятэку, дзе прайшло мерапрыемства, прысвечанае вываду савецкіх войск з Афганістана. У час Урока мужнасці "Боль мой - Афганістан" навучэнцы пазнаёміліся з падзеямі вайны ў Афганістане, даведаліся пра подзвігі і гераізм савецкіх салдат. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, свайго народа. Прыклад подзвігу салдат у Афганістане спрыяў фарміраванню пачуцця гонару за армію і народ, паважлівых адносін да ўдзельнікаў Афганскай вайны.