У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" у Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшла не як агляд, а інтэрактыў: адбылася не толькі "#Распакоўка_па-беларуску" , але і дэгустацыя. Падчас мерапрыемства навучэнцы ўзгадалі айчынных вытворцаў прадуктаў. "Распакоўка _ па-беларуску" садзейнічала фарміраванню пачуцця гонару за сваю краіну праз знаёмства з брэндамі, выхаванню культуры харчавання. Мерапрыемства выклікала ў вучняў цэлы спектр станоўчых эмоцый, бо яно перанесла іх з ролі пасіўных слухачоў у ролю актыўных удзельнікаў.