10 лютага ў 7 класе ў рамках праграмы " Мой псіхалагічны дабрабыт" прайшла класная гадзіна "Я – архітэктар сваіх адносін", якая была прысвечана не толькі тэорыі, але і адпрацоўцы канкрэтных жыццёвых навыкаў. У цэнтры ўвагі аказалася тэма асабістых межаў — уменне адчуваць, дзе заканчваюцца ўласныя эмоцыі і адказнасць і пачынаюцца чужыя. Падчас выканання практыкаванняў навучэнцы вызначалі свае асабістыя межы, апісвалі, што для іх з'яўляецца "недатыкальнай тэрыторыяй" (пачуцці, асабістая прастора, перакананні). На практыцы разбіралі фразы-памочнікі, якія дазваляюць абараніць свае межы, не крыўдзячы суразмоўцы, вучыліся распазнаваць і паважаць чужыя межы. Праз гульні і мадэляванне сітуацый сямікласнікі вучыліся казаць "Не", разумець свае эмоцыі і клапаціцца аб псіхалагічным камфорце — сваім і аднакласнікаў.