5 лютага ў 7 класе Міжэвіцкай сярэдняй школы прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся, чаму менавіта 8 лютага адзначаецца гэты дзень. Сямікласнікі ўспомнілі пра страшныя дні вайны, назвалі імёны юных герояў-антыфашыстаў, піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Інфармацыйная гадзіна садзейнічала выхаванню пачуцця абавязку, патрыятызму і любові да сваёй Радзімы, павазе да герояў.