3 лютага ў 7 класе прайшла класная гадзіна "Планета Зямля ў небяспецы", накіраваная на фарміраванне экалагічнай адукаванасці навучэнцаў і выхаванне пачуцця адказнасці за прыроду планеты і роднага краю. Блок "Глабальныя выклікі" быў прысвечаны агляду асноўных праблем: парніковаму эфекту, "астравам" пластыку ў акіяне, высяканню лясоў. У блоку "Экалогія Беларусі" вялася гаворка пра Чарнобыльскі след, Чырвоную кнігу Беларусі, экалагічныя праблемы і шляхі іх вырашэння. У час практыкуму "Эказвычкі" сямікласнікі стваралі арт-аб'екты "Другое жыццё смецця". Напрыканцы класнай гадзіны адказалі на пытанні віктарыны і выказаліся, што хацелі б зрабіць, каб наша планета была здаровай і прыгожай.