У рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" у дзяржаўнай установе адукацыі "Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна" прайшоў ДзеньНароднайПесні. Навучэнцы ўзгадалі і праспявалі беларускія народныя песні "Лявоніха", "Касій Ясь канюшыну", "Каляда", "Бывайце здаровы, жывіце багата" і іншыя. Мерапрыемства, прысвечанае народнай песні, – гэта сапраўднае свята душы, якое беражліва захоўвае вытокі культуры. У час выступленняў панавала атмасфера творчасці, якая прымушала сэрцы біцца ва ўнісон з народнай мудрасцю.