29 студзеня ў 7 класе ў рамках інфармацыйна- адукацыйнага праекта "ШАГ" адбыўся канструктыўны дыялог "Закон суровы, але гэта - Закон!", які быў накіраваны на фарміраванне ў вучняў грамадзянскай кампетэнтнасці. Навучэнцы працавалі над паняццямі "правіна", "правапарушэнне", "злачынства", разглядалі сітуацыі, якія садзейнічалі засваенню гэтых паняццяў. Падчас дыялогу сямікласнікі прыгадалі віды адказнасці за здзейсненыя супрацьпраўныя ўчынкі. Карыснай для вучняў была праца з Дзіцячым прававым сайтам. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што тэма, якая разглядалася, актуальная, і вельмі важна з дзіцячага і падлеткавага ўзросту захоўваць і паважаць законы сваёй краіны.