27 студзеня ў 7 класе Міжэвіцкай сярэдняй школы прайшла класная гадзіна "Халакост: як гэта было", прымеркаваная да Міжнароднага дня ахвяр Халакосту. З заміраннем сэрца вучні слухалі пра лагеры смерці, пра масавае знішчэнне людзей, пра варварскія метады і сродкі антыгуманных медыцынскіх эксперыментаў, якія праводзілі фашысты над ахвярамі халакосту. Задумацца сямікласнікам было над чым, бо злачынствы Халакосту суадносныя са злачынствамі генацыду. У рамках класнай гадзіны навучэнцы пазнаёміліся з паняццем "халакост", з гісторыяй самых вядомых лагераў смерці. Падчас абмеркаванняў і разважанняў вучні пастараліся высветліць, якія падзеі прывялі да гэтай трагедыі, хто ў ёй вінаваты і што трэба зрабіць, каб падобныя падзеі больш ніколі не паўтарыліся.