23 студзеня ў Міжэвіцкай сярэдняй школе ў рамках праекта "Кожная пятніца - беларускае, сваё!", у #ДзеньБеларускіхФестываляў", прайшоў свой "Фестываль фестываляў". У мінулую пятніцу прадстаўнік ад кожнага класа выцягнуў назву фестывалю, які неабходна творча прадставіць. Навучэнцы з вялікім задавальненнем і энтузіязмам уключыліся ў пошук і сёння прадэманстравалі свой творчы праект. Атрымалася крэатыўна, цікава, запамінальна. Толькі скончылася адно мерапрыемства, а ўжо ўсе задумаліся, як пройдзе наступная пятніца - #ДзеньНароднайПесні.