«Традыцыі дабра» - пад такой назвай 20 студзеня ў 7 класе прайшла класная гадзіна ў рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма". Галоўная мэта занятку - выхаванне міласэрнасці, чалавечнасці, умення прыйсці на дапамогу. Выкананне прапанаваных сямікласнікам заданняў садзейнічала фарміраванню ў іх актыўнай жыццёвай пазіцыі. Навучэнцы ў групах працавалі з прыказкамі і прымаўкамі пра дабро, выканалі практыкаванне "Рамонак" на вызначэнне паняцця "валанцёр". Вучні яшчэ раз пераканаліся ў тым, што дабрыня дапамагае быць паспяховымі ў жыцці.