15 студзеня ў 7 класе ў рамках тыдня бяспечных паводзін і здароўезберажэння "Школа - тэрыторыя бяспекі і здароўя" прайшло мерапрыемства - мадэляванне сітуацый "Бяспека вакол нас", якое спрыяла замацаванню ведаў аб правілах бяспекі ў быце, на вуліцы, у школе.Увазе навучэнцаў былі прапанаваны сітуацыі, якім неабходна было даць ацэнку: можна так рабіць ці не? У час мерапрыемства адны вучні мадэлявалі сітуацыі, а другія вызначалі, ці правільна тыя робяць. Сямікласнікі расказвалі пра небяспекі, якія могуць падсцерагаць ў школе, на вуліцы і дома. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, наколькі важна валодаць пачуццём адказнасці за сваё жыццё і здароўе, беражліва ставіцца да сябе і тых, хто цябе акружае.