14 студзеня — чарговая гадавіна страшнай трагедыі ў вёсцы Ала. Гэта не проста дата, гэта памяць, якая будзе жыць у сэрцах беларускага народа вечна. З гэтай нагоды ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя трагедыі ў в. Ала. Падчас урокаў навучэнцы ўзгадалі пра жах Вялікай Айчыннай вайны, пра генацыд беларускага народа, пра трагедыю ў Хатыні. Гісторыю, падобную да Хатыні, маюць і многія іншыя беларускія вёскі. Адна з іх – Ала, у якой загінула 1758 чалавек. Віртуальная экскурсія "Мемарыяльны комплекс Ала" дазволіла навучэнцам акунуцца ў мінулае і зразумець, што такое гора, боль, пакута. Вучні засяродзілі ўвагу на тым, што сённяшняе пакаленне павінна ведаць і памятаць пра тыя страшныя падзеі, якія прынеслі трагедыю ўсяму беларускаму народу, каб перадаць сваім дзецям унукам і праўнукам.
Навучэнцы прыйшлі да высновы, што яны, як нашчадкі, не маюць маральнага права забыць страшныя ўрокі мінулага, каб не дапусціць паўтарэння ўсенароднага гора ў будучыні.