У Міжэвіцкай сярэдняй школе урачыстай лінейкай пачалася праца над праектам "Кожная пятніца - роднае, сваё!", які мае свой хэштэг -#ДзеньРоднагаСвайго. Гэты праект не пра долю беларускіх тавараў, а пра душу. Ён пра добрае, душэўнае, цёплае.Першы дзень прайшоў пад назвай#ДзеньБеларускагаСлова: быў запушчанымарафон "Мова родная-свая" .
Педагогі і вучні актыўна далучыліся да акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". З вялікім задавальненнем удзельнікі марафону спрабавалі пабыць перакладчыкамі. На працягу дня гучала мілагучнае беларускае слова - сваё. І гэта толькі пачатак. Спадзяёмся, што па пятніцах мы будзем дзяліцца знаходкамі беларускіх тавараў у сацыяльных сетках, гатаваць нацыянальныя стравы, слухаць айчынную музыку і размаўляць на беларускай мове.