23 снежня ў 7 класе прайшла гутарка -папярэджанне "Захоўвай законы дарог!" Падчас мерапрыемства навучэнцы расказалі аб важнасці захавання правіл дарожнага руху. Вучні засвоілі, што бяспека на дарозе залежыць не толькі ад вадзіцеляў, але і ад пешаходаў. Абмяркоўваючы розныя сітуацыі, сямікласнікі зразумелі, як важна быць уважлівымі і асцярожнымі, пераходзячы вуліцу, а таксама як правільна выкарыстоўваць святлафоры і пешаходныя пераходы.