"ШАГ" прайшла інфармацыйная гадзіна "Падарожжа па Беларусі: адкрый сваю малую радзіму".
23 снежня ў 7 класе ў рамках інфармацыйна - адукацыйнага праекта "ШАГ" прайшла інфармацыйная гадзіна "Падарожжа па Беларусі: адкрый сваю малую радзіму". Падчас "мазгавога штурму" навучэнцы разважалі, што для іх значыць малая радзіма. Выкарыстоўваючы прадстаўленыя матэрыялы, сямікласнікі стваралі маршрут падарожжа па Гродзеншчыне і Слонімшчыне. Напрыканцы адбылася міні-дыскусія, у час якой вучні дзяліліся сваімі думкамі, што кожны з іх можа зрабіць для сваёй малой радзімы. Інфармацыйная гадзіна садзейнічала фарміраванню разумення ролі кожнага чалавека ў захаванні і памнажэнні багаццяў роднага краю.