16 снежня ў Міжэвіцкай сярэдняй школе прайшоў навучальны занятак для педагогаў па тактыцы выяўлення непаўналетніх, якія ўцягнуты у незаконны абарот наркотыкаў або якія знаходзяцца ў стане наркатычнага або алкагольнага ап'янення, якія ўжываюць наркатычныя сродкі ці алкагольныя напіткі. Падчас мерапрыемства педагогі працавалі з адпаведнымі дакументамі, абмяркоўвалі праблемныя сітуацыі. Тэма занятку надзённая і патрабуе ад тых, хто працуе з падлеткамі, пільнай увагі і спецыяльных ведаў, каб прадухіліць бяду пад назвай "Наркотык".