11 снежня ў 7 класе ў рамках праграмы "Мой псіхалагічны дабрабыт" прайшла класная гадзіна " Я ўмею ўступаць у зносіны". Мерапрыемства накіравана на фарміраванне навыкаў эфектыўных зносін, развіцця ўмення слухаць і чуць суразмоўцу, выказваць уласныя думкі ясна і карэктна, а таксама ўдасканаленне культуры маўленчых зносін. Падчас занятку навучэнцы абмяркоўвалі значэнне зносін у жыцці чалавека, удзельнічалі ў практыкаваннях на развіццё ўмення слухаць і разумець партнёра, разыгрывалі сітуацыі канструктыўнага і неканструктыўнага дыялогу, вучыліся знаходзіць шляхі выхаду з канфліктаў. Сямікласнікі зрабілі для сябе вывад, што ўменне размаўляць дапамагае лепш разумець адзін аднаго, пазбягаць канфліктаў, знаходзіць агульную мову і будаваць сяброўскія адносіны ў калектыве.