"Вымерай дабрынёй свой шлях" - пад такой назвай прайшла ў 7 класе інфармацыйная гадзіна, прымеркаваная да Дня інвалідаў. Вучням неабходна было прайсці "шлях дабрыні". Навучэнцы пазнаёміліся з інвалідамі-матывтарамі Аляксеем Талаем і Нікам Вуйчычам. Сямікласнікі рабілі прапановы, як змяніць у лепшы бок якасць жыцця людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, разважалі, чым яны, як падлеткі, могуць дапамагчы дзецям-інвалідам. Вучні збіралі з прапанаваных слоў прыказкі пра дабрыню, тлумачылі іх сэнс, выказвалі думку, як прыказкі суадносяцца з тэмай інфармацыйнай гадзіны. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы стваралі кветку дабрыні. Размова аб спагадзе і талерантнасці, абмеркаванне розных сітуацый далі магчымасць вучням зразумець, як важна дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі і праяўляць павагу, упэўніцца ў тым, як дабрыня мяняе свет.