18 лістапада ў 7 класе ў рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" прайшоў тэматычны занятак "Як пераадольваць цяжкасці?" Навучэнцы вызначалі бар'еры на шляху да жыццёвых мэт і шляхі іх пераадолення. Сямікласнікі разам шукалі шляхі выхаду са складаных жыццёвых сітуацый. Поспех Аляксея Талая, на якім была засяроджана ўвага, з'яўляецца яркім прыкладам сілы духу і ўпартасці, якія прывялі да вялікіх дасягненняў. Занятак садзейнічаў выхаванню ўпэўненасці ў сабе, у сваіх сілах, здольнасцях і магчымасцях.