18 лістапада навучэнцаў 5-11 класаў запрасіў відэасалон "Трымайся за жыццё", падчас якога быў наладжаны прагляд відэафільмаў аб шкодзе наркотыкаў. Вучні не толькі прагледзелі кінастужкі, але і выказалі свае думкі і меркаванні наконт тых праблем, якія былі закрануты ў відэафільмах. Навучэнцы ўпэўнена заяўлялі, што наркаманія адбірае чалавека будучыню, і таму трэба ўпэўнена гаварыць наркотыкам: Не!"