23 кастрычніка ў 5-7 класах у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" прайшло мерапрыемства "Я і Школа", накіраванае на фарміраванне асэнсаваных і адказных адносін вучняў да сваёй ролі ў школьным грамадстве. Навучэнцы стваралі партрэты ідэальнага настаўніка і вучня, дарылі добрыя справы школе, рабілі прапановы наконт таго, што б яны змянілі ў школе ці што новае ўвялі, калі б былі дырэктарам установы. У выніку прыйшлі да высновы, што школа - гэта МЫ.